
ФПБ і Мінпрацы абмеркавалі праблемныя пытанні ў стварэнні бяспечных умоў на працоўных месцах
Сумесны рэспубліканскі семінар-нарада Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны па пытаннях захавання заканадаўства аб ахове працы прайшоў у нацыянальным прафцэнтры.
Да ўдзелу былі запрошаны галоўныя тэхнічныя інспектары працы і прафсаюзныя інспектары па ахове працы з усіх галін і ўсіх раёнаў, прадстаўнікі галіновых, абласных, Мінскага гарадскога, раённых аб’яднанняў прафсаюзаў, Мінпрацы, Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, камітэтаў па працы аблвыканкамаў. У цэлым – звыш 300 чалавек.
Адкрылі мерапрыемства старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда і міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.
– Мы вызначылі менавіта такі сумесны фармат працы, паколькі ахова працы, прафілактыка вытворчага траўматызму, стварэнне бяспечных умоў працы – гэта наша адзіная і агульная зона адказнасці, – звярнуўся да прысутных Міхаіл Орда.
Лідэр нацыянальнага прафцэнтра падкрэсліў: праблема вытворчага траўматызму па-ранейшаму застаецца актуальнай. Толькі за мінулы год на працоўных месцах у выніку няшчасных выпадкаў загінула 132 чалавекі (столькі ж і ў 2021 годзе). Яшчэ больш за 1700 атрымалі цяжкія траўмы.
Падрабязнасці чытайце на сайце 1prof.by.