Фінальны этап конкурсу прафесійнага майстэрства “Мінскі майстар-2025”

17.06.2025 на базе ДВА “Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама” прайшоў фінальны этап конкурсу прафесійнага майстэрства “Мінскі майстар-2025” па прафесіях: асфальтабетоншчык, вадзіцель аўтамабіля (спецаўтатранспарт па ўборцы горада), прыбіральнік тэрыторыі, вадзіцель пагрузчыка.
Па выніках конкурсу ў намінацыі “прыбіральнік тэрыторыі” ганаровае 2-е месца заняла Нарэйка Вольга, а Ліпскі Аляксандр узнагароджаны дыпломам самага маладога ўдзельніка сярод канкурсантаў па прафесіі вадзіцель аўтамабіля (спецаўтатранспарт па ўборцы горада).
Ганарымся прафесіяналізмам нашых людзей! Жадаем новых перамог і дасягненняў!