Для стварэння безбар’ернага асяроддзя ў Ленінскім раёне паніжаюць бардзюры на пераходах
Ленінскім раёне за 9 месяцаў бягучага года работы па паніжэнні бардзюрнага каменя выкананы ў 132 месцах, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ва УП «Рамаўтадар Ленінскага раёна г. Мінска».
Гэта робіцца для бесперашкоднага перамяшчэння інвалідаў-калясачнікаў, фізічна аслабленых людзей і веласіпедыстаў па тэрыторыі раёна. Такія работы ажыццёўлены на спалучэнні тратуараў і праезжай часткі на вуліцах Аранскай, Трасцянецкай, Прушынскіх, Лучыны, Шпілеўскага, Кастрычніцкай, Беларускай, Леніна, Драздовіча, Сыракомлі, Смаленскай, Фабрычнай, Рыбалка, у пер. Казарменным і іншых.
Таксама на плошчы больш за 17,5 тыс. кв. м выкананы рамонт і ўкладка дарожных пакрыццяў і тратуараў, ўстаноўлена амаль 2 тыс. м дарожнага і тратуарнай борта. Працы працягваюцца.
Любоў Егоренкава
(Аўтар артыкула)
Навіна з партала інфармацыйнага агенцтва «Мінск-Навіны»