
Тур злёт Зубраня 2019
У снежні гэтага года праходзіў штогадовы турыстычны злёт сярод прадпрыемстваў дарожна-камунальнай гаспадаркі на базе Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Зубраня”. У праграму злёту былі ўключаныя спартыўна-масавыя і культурныя мерапрыемствы. Каманда УП «Рэмаўтадор Ленінскага раёна г. Мінска» на чале з дырэктарам,Чыжыкам Аляксандрам Васільевічам, прымала актыўны ўдзел.

Спартакіяда– 2019
25-26 кастрычніка 2019 г. на базе спартыўна-аздараўленчага комплексу САК «Зялёны Бор» (Мінскі раён) адбыліся спаборніцтвы 9-ай Комплекснай Спартакіяды ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» па валейболе, стрытболе, лёгкаатлетычнай эстафеце, плаванні, дартсе, більярдзе. У стартах Спартакіяды прынялі ўдзел 14 каманд прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад аб’яднання. Колькасць удзельнікаў склала 247 чалавек з ліку работнікаў прадпрыемстваў. Разыграна 7 камплектаў медалёў

Тур злёт – лета 2019
З 31.05.2019 па 02.06.2019 на беразе ракі Іслач прайшоў штогадовы традыцыйны 24 турыстычны злёт каманд прадпрыемстваў Ленінскага раёна. Спаборніцтвы праводзіліся ў такіх відах спорту як: пешаходны турызм, валейбол, футбол, эстафета «Вясёлыя старты», водны турызм і велатурызм. Кожная каманда ўяўляла творчую візітоўку і ўдзельнічала ў конкурсе «Турыстычныя навыкі і побыт». Першы дзень спаборніцтваў вызначыў пераможцаў творчага

Для стварэння безбар’ернага асяроддзя ў Ленінскім раёне паніжаюць бардзюры на пераходах
Ленінскім раёне за 9 месяцаў бягучага года работы па паніжэнні бардзюрнага каменя выкананы ў 132 месцах, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ва УП «Рамаўтадар Ленінскага раёна г. Мінска». Гэта робіцца для бесперашкоднага перамяшчэння інвалідаў-калясачнікаў, фізічна аслабленых людзей і веласіпедыстаў па тэрыторыі раёна. Такія работы ажыццёўлены на спалучэнні тратуараў і праезжай часткі на вуліцах Аранскай, Трасцянецкай, Прушынскіх,

У Ленінскім раёне адкрыюць экалагічную сцежку «Срэбны лог»
Карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны» прайшоўся па экасцежцы «Срэбны лог» напярэдадні яе адкрыцця, прымеркаванага да Дня горада. Яна размешчана ў маляўнічай зялёнай зоне паміж вул. Якубава і р. Свіслач. Будаўніцтва экасцежкі падыходзіць да канца: работнікі прадпрыемстваў «Рамаўтадар» (генеральны падрадчык) і «Зелянбуд» (субпадрадчык) Ленінскага раёна завяршаюць ўстаноўку абсталявання, прыводзяць у парадак дарожнае пакрыццё і прылеглую тэрыторыю. Экасцежка пачынаецца