ФПБ – аб сітуацыі на мяжы: людзі ў складанай сітуацыі, мы працягнем дапамагаць
Другі тыдзень група мігрантаў у некалькі тысяч чалавек знаходзіцца на мяжы Беларусь – Польшча. Беларускі бок робіць усё, каб аблегчыць іх долю і стварыць больш камфортныя ўмовы. Нагадаем, што бежанцы прыйшлі да пункта пропуску “Брузгі” 8 лістапада і, калі Польшча не прапусціла на сваю тэрыторыю, разбілі на мяжы стыхійны лагер. Мужчыны, жанчыны і дзеці начавалі
#Лікбез_для_бацькоў: навучальная фільматэка
Лічбы статыстыкі дзіцячага траўматызму не могуць пакінуць абыякавым ніводнага дарослага чалавека: ад знешніх прычын штогод гінуць больш за 100 дзяцей. Атручэнні, дарожна-транспартныя здарэнні, праглынанне іншародных прадметаў, выпадзенне з вокнаў, пажары – гэта далёка не поўны пералік сітуацый, якія могуць прывесці да трагедыі. Пры гэтым дзеці дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту часцей за ўсё трапляюць у
Гуманітарную дапамогу ад ФПБ атрымалі бежанцы ў лагістычным цэнтры і ў “Світанцы”
З пятніцы Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі далучылася да ўсебеларускай акцыі па зборы прадуктаў харчавання і прадметаў першай неабходнасці для забеспячэння гуманітарнай дапамогай бежанцаў, якія аказаліся заложнікамі міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы. Нагадаем, што вялікая група бежанцаў з арабскіх краін з’явілася ў раёне пропуску “Брузгі” 8 лістапада. Людзі мелі намер патрапіць у Польшчу, але польскія памежнікі іх
Прафсаюзы: мы будзем дапамагаць людзям на мяжы, пакуль яны будуць мець патрэбу ў дапамозе
Прафсаюзы працягваюць дапамагаць мігрантам. Чарговы гуманітарны груз сабраны з улікам патрэбнасцей як дзяцей, так і дарослых. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі працягвае сачыць за сітуацыяй міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы. Сёння машыны з гуманітарнай дапамогай адправілі адразу чатыры галіновыя прафсаюзы. Раніцай у Гродзенскую вобласць прыбылі 400 пакетаў з прадуктамі ад Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі. Пасылкі былі сфарміраваны
Праект новай Канстытуцыі Беларусі прадставілі прэзідэнту
На пасяджэнні з рабочай групай па дапрацоўцы праекта Канстытуцыі Аляксандр Лукашэнка распавёў, што яму ўжо прадставілі новы варыянт галоўнага дакумента краіны. Канстытуцыйная камісія правяла пэўную працу, прапанавала свае варыянты, а цяпер рабочая група спецыялістаў, створаная распараджэннем Прэзідэнта, працуе над шліфоўкай гэтай Канстытуцыі. І, калі ўжо па-народнаму казаць, прапісвае гэтую Канстытуцыю юрыдычнай мовай. Я атрымаў апошні







