Акцыя «За бяспеку разам» стартуе ў рэспубліцы 10 красавіка

Статыстыка штогод сведчыць, што пераважнай прычынай гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе з’яўляецца так званы чалавечы фактар – бестурботныя, неасцярожныя дзеянні грамадзян, няведанне правіл або ўсвядомленае грэбаванне мерамі бяспекі. У мэтах павышэння ўзроўню культуры бяспекі сярод насельніцтва Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях у перыяд з 10 па 28 красавіка арганізавана правядзенне традыцыйнай рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі