Работнік не павінен страчваць пенсію з-за таго, што наймальнік не выконвае свае абавязкі.

Такую думку агучылі ў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, каменціруючы распрацоўку праекта Указа “Аб забеспячэнні правоў работнікаў пры неплацежаздольнасці арганізацыі”. “Прафсаюзы на сталай аснове праводзяць маніторынг своечасовасці і паўнаты выплаты заработнай платы. І мы бачым, што сярод тых арганізацый, дзе ёсць праблемы з выплатай заработнай платы, ёсць і тыя, якія знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі ці банкруцтва. Колькасць