З 11 красавіка стартуе акцыя МНС «За бяспеку разам»

Статыстыка штогод сведчыць, што пераважнай прычынай гібелі людзей на пажарах у жыллёвым фондзе з’яўляецца так званы чалавечы фактар – неасцярожныя дзеянні грамадзян, няведанне правілаў або свядомае грэбаванне мерамі бяспекі. У мэтах павышэння ўзроўню культуры бяспекі сярод насельніцтва Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях у перыяд з 11 па 27 красавіка арганізавана правядзенне рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі па папярэджанні