
31.05.2022
Мерапрыемствы, Навіны арганізацый
1 чэрвеня пройдзе фінальны этап акцыі “Не пакідайце дзяцей адных”

1 чэрвеня – Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Мінскі гарадскі палац дзяцей і моладзі запрашаюць на фінальны этап акцыі “Не пакідайце дзяцей адных”, прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
Вас будуць чакаць навучальныя гульнявыя пляцоўкі для дзяцей і іх бацькоў, захапляльныя конкурсы і віктарыны, выстава пажарнай і аварыйна-выратавальнай тэхнікі, канцэрт зорак беларускай эстрады, сапраўдная палявая каша і водная феерыя.
Мерапрыемства пройдзе на адкрытай пляцоўцы Мінскага Дзяржаўнага Палаца дзяцей і моладзі па адрасе: Старавіленскі тракт 41. Пачатак аб 11-й гадзіне.
МНС Запрашае на свята!