Аб прадпрыемстве

УП “Рамаўтадар Ленінскага раёна г. Мінска” – гэта сучаснае, дынамічнае гарадское камунальнае дарожна-рамонтнае прадпрыемства, якое забяспечвае якасны рамонт дарог і чысціню вуліц. За больш чым 45-гадовы перыяд пройдзены слаўны працоўны шлях ад невялікага дарожна-эксплуатацыйнага ўчастка Ленінскага раёна г. Мінска да самастойнага прадпрыемства, якому па сілах справіцца з большасцю складаных штодзённых дарожных праблем свайго раёна.

Спецыялісты прадпрыемства ўдзельнічалі ў абслугоўванні і рамонце дарог не толькі нашага тэрытарыяльнага ведамства, але і ў горадзе Мінску, Мінскай вобласці, прымалі актыўны ўдзел у рэканструкцыі развязак, праспектаў і участкаў МКАД, рэканструкцыі мастоў і вуліц.

Сёння наша арганізацыя не стаіць на месцы, а пастаянна асвойвае перадавы вопыт і ўдасканальвае свае прафесійныя навыкі ў дарожна-будаўнічай сферы. Больш за тое, УП «Рамаўтадар Ленінскага раёна г. Мінска» прапануе новыя віды паслуг, якія адказваюць сучасным патрабаванням.

Даведацца больш


прома-відэа УП

Нашы паслугі

Асноўнымі відамі дзейнасці УП «Рамаўтадар Ленінскага раёна г. Мінска» з’яўляюцца абслугоўванне і рамонт дарогі вуліц (тэрміновы і капітальны), поўны комплекс работ, звязаных з устройствам/ будаўніцтвам асфальтабетонных пакрыццяў, дарожак, адмостак, пляцовак. У зімовы перыяд прадпрыемства ажыццяўляе ўборку і вываз снегу, апрацоўку дарог процігалалёднымі матэрыяламі і рэагентамі і інш. Заўсёды даступныя платныя паслугі па вылучэнню транспарту арганізацыям і насельніцтву.

У выпадку неабходнасці можна замовіць паслугі па абслугоўванні і ўборцы тэрыторый, якія прылягаюць да дарог, будынкаў і паркоўкам. Магчыма гадавое забеспячэнне і абслугоўванне тэрыторый на аснове дамоўленнасцей.

Даведацца больш

Мы забяспечваем

дарожную бяспеку,
прыгажосць і камфорт
горада Мінска!

Навіны і падзеі

Прыклад аб’явы

Тэкст аб’явы цалкам. Тэкст аб’явы цалкам. Тэкст аб’явы цалкам. Тэкст аб’явы цалкам. Тэкст аб’явы цалкам.…
Чытать далей

Тур злёт Зубраня 2019

У снежні гэтага года праходзіў штогадовы турыстычны злёт сярод прадпрыемстваў дарожна-камунальнай гаспадаркі на базе Нацыянальнага…
Чытать далей