Палітыка якасці

Сучасны свет дыктуе свае ўмовы і правілы. Каб быць паспяховым ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі і адпавядаць патрабаванням спажыўцоў, неабходна не толькі ўводзіць найноўшыя тэхналогіі і інавацыі, але ўвесь час сачыць за якасцю выконваемых работ і паслуг. УП «Рамаўтадар Ленінскага раёна г. Мінска» – не выключэнне. З’яўляючыся шматпрофільнай арганізацыяй, якая выконвае шырокі спектр работ па рамонце і добраўпарадкаванні вуліц Ленінскага раёна Мінска, яна імкнецца ў сваёй дзейнасці прытрымлівацца міжнародным стандартам якасці і прад’яўляе высокія патрабаванні да сваіх працаўнікоў.

Якасць для нас – давер спажыўцоў, пашырэнне рынку выконваемых работ і матэрыяльны дабрабыт кожнага работніка.

В.В. Цімашэнка

Мэтай дзейнасці арганізацыі з’яўляецца будаўніцтва, рэканструкцыя, рамонт аўтамабільных дарог і абслугоўванні вуліц Ленінскага раёна, якія б задавальнялі спадзяванням спажыўцоў, адказвалі ўсім заканадаўчым і нарматыўным патрабаванням, забяспечвалі неабходную эксплуатацыйную надзейнасць і бяспеку.

Кіраўніцтва УП «Рамаўтадар Ленінскага раёна г. Мінска» вызначыла наступныя спосабы рэалізацыі гэтай мэты:

  • забеспячэнне функцыянавання сістэмы менеджменту якасці і пастаяннага павышэння яе выніковасці;
  • паэтапнае тэхнічнае пераўзбраенне і асваенне перадавых тэхналогій;
  • пастаяннае паляпшэнне эканамічных паказчыкаў гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства і сацыяльнай абароненасці персаналу;
  • стварэнне ўмоў, якія забяспечваюць ўцягнутасць ўсіх работнікаў у працэс кіравання якасцю;
  • пастаяннае ўдасканаленне прафесійнага ўзроўню персаналу на аснове працэсу перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі.

Дырэктар бярэ на сябе адказнасць за адпаведнасць сістэмы менеджменту якасці дастасавальным патрабаванням, пастаяннае паляпшэнне і забеспячэнне неабходнымі рэсурсамі для рэалізацыі Палітыкі ў галіне якасці і заклікае ўсіх супрацоўнікаў прытрымлівацца абранай Палітыцы